Мая ўлюбёная краіна

“Мая ўлюбёная краіна” – так называлася часовая экспазіцыя Любанскага музея народнай славы, якая 3 ліпеня – у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-ай гадавіны вызвалення Сінявокай ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – дзейнічала на цэнтральнай плошчы горада. Гэтая выстава расказвала пра слаўныя працоўныя здабыткі жыхароў Любаншчыны – ад будаўніча-меліярацыйнай арганізацыі “Арэскі калфонд”, утворавай тут у 1926 годзе, да нашых дзён, пра тыя пераўтварэнні, якія адбываліся ў раёне. Часовая экспазіцыя выклікала вялікую цікаўнасць сярод любанчан і гасцей райцэнтра: наведвальнікі знаёміліся з экспанатамі аж да самага вечара. Асабліва радавала, што многія прыходзілі сем’ямі – разам з дзецьмі. Каб выраслі сапраўднымі патрыётамі Радзімы!..

250