Творчыя перамогі горацкіх аўтараў

10 верасня ў г. п. Краснаполле прайшло VII Рэгіянальнае свята  паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну». Мерапрыемства сабрала паэтаў, аматараў і прыхільнікаў паэзіі з розных раёнаў Магілёўшчыны.

Свята пачалося з паэтычнай майстэрні, дзе член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Кісель правяла майстар-клас па вершаскладанні. На пляцоўцы «Паэтычнае скрыжаванне» кожны ўдзельнік мог прачытаць свае вершы і падзяліцца ўражаннямі.

У рамках свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага песенна-паэтычнага конкурсу «С любовью к родной земле…». У ім прынялі ўдзел 39 аўтараў.  

Горацкія паэты, члены народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова», які дзейнічае пры музеі, Аляксандр Ведзянееў  і Валянціна Мажугіна ў намінацыі «Свабодная тэма» ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені (5 дыпломаў).

Віншуем нашых аўтараў і  жадаем новых творчых перамог!

187