
30 верасня 2025 года ў УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" адбылося адкрыццё выставы "Мастацкія каштоўнасці Гудзевіцкага музея". Прысутнічалі жыхары Гудзевіцкага сельскага савета. Выставачны праект прапанаваў наведвальнікам акунуцца ў свет дзіўнай прыгажосці і майстэрства. Тут можна ўбачыць вырабы з дрэва,гліны, падвойнае ткацтва, вышыўку, ажурныя шэдэўры, створаныя кручком, фларыстычныя кампазіцыі, самабытныя вырабы з саломы.