
У нядзелю, 28 верасня, у музей завітаў стваральнік беларускага сеціўнага кантэнту, знакаміты ціктокер, спявак Ілья Шынкарэнка. Ён пабываў у “экспазіцыйнай вітрыне”, адказаў на дасціпныя пытанні, распавёў пра актуальныя падзеі і падзяліўся бліжэйшымі планамі. Напрыканцы сустрэчы пріхальнікаў таленту Іллі чакала разыгранка з прызамі і аўтограф-сесія.
Мадэратарам выступіў загадчык філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Міхал Бараноўскі.